Напярэдадні праведзена алімпіяда ў межах дысцыпліны «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» сярод курсантаў і студэнтаў 1 курса факультэта тэхнасфернай бяспекі Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь дацэнтам кафедры сучасных моў Бунько Н.М.
Змест алімпіяды накіраваны на ўдасканаленне ведаў па беларускай мове як у межах агульнамоўных пытанняў, так і прафесійнай лексікі пажарна-выратавальнай сферы. Мэта алімпіяды – высветліць наяўнасць агульнамоўнай і прафесійнай кампетэнцыі навучэнцаў 1 курса па асноўных пытаннях дысцыпліны «Беларуская мова. Прафесійная лексіка».
Пераможцамі алімпіяды сталі навучэнцы
I месца – Аляксей Смолік;
II месца – Мікіта Кетрар;
III месца – Раман Буры i Аляксей Гурын.
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў!