Университет гражданской защиты

Сталеем бяспечна

Сталеем бяспечна

Сталеем бяспечна

У рамках прафілактычнай работы, якая праводзіцца з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Лотыш Дзяніс, Ліхута Дзяніс і Ляшэнка Мікіта правялі ўрок бяспекі з першакласнікамі ДУА «Сярэдняя школа №69 г. Мінска». 

Простымі і зразумелымі словамі курсанты распавялі дзецям аб службе МНС, пра бяспечныя паводзіны дома і на вуліцы, аб правілах паводзін на вадаёмах, пры навальніцы, алгарытме дзеянняў пры пажары і правілах выкліку выратавальнікаў і іншых экстранных служб. Для большай зацікаўленасці рабят і лепшага засваення матэрыялу інфармацыю даводзілі ў гульнявой форме, з правядзеннем розных віктарын і конкурсаў па бяспецы. Першакласнікі з захапленнем удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні. І ў кожнага з іх была свая цікавая гісторыя, якой яны хацелі падзяліцца з усімі. У выніку вучні даведаліся шмат новага, карыснага і цікавага. Абсалютна ўсе атрымалі на памяць тэматычную прадукцыю з сімволікай МНС.

Галерея

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Апрель 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
24 25 28
29 30 1 2 3 4 5