Университет гражданской защиты

75 мірных год. Апавяданне Аляксандра Абросімава

75 мірных год. Апавяданне Аляксандра Абросімава

75 мірных год. Апавяданне Аляксандра Абросімава

75 мірных год. Апавяданне Аляксандра Абросімава

В год 75-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне Университет гражданской защиты МЧС продолжает рубрику «75 мирных лет», посвященную этому событию. В ней работники, курсанты и слушатели вуза МЧС будут вспоминать и рассказывать о своих родственниках, принимавших участие в Великой Отечественной войне.

Я, Абросімаў Аляксандр Уладзіміравіч, курсант інжынернага факультэта Гомельскага філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі, хачу расказаць пра савйго прадзеда, які прайшоў доўгі жыццёвы шлях, запомніўся ўсім як клапатлівы муж, бацька і дзед, адказны працаўнік, патрыёт сваёй Радзімы. Мне пашчаслівілася пабачыцца з ім пры жыцці, але я быў вельмі маленькім, калі яго не стала. Усё астатняе мне расказалі прабабуля і мая маці. Вось іх гісторыя – гісторыя жыцця вельмі добрага чалавека.

Імя майго дзеда, менавіта так я прывык яго называць, - Скрыпко Аляксей Каленкавіч. Нарадзіўся ён 24 лістапада 1917 года ў простай беларускай сям’і ў Клічаўскім раёне Магілёўская вобласці. З дзяцінства, як і ўсе ў той час, шмат працаваў на зямлі, рана навучыўся ездзіць на машыне, так як краіне патрэбны былі працоўныя рукі. З 1937 па 1940 год служыў ў арміі. А калі вярнуўся ў родную вёску, ад службы доўга адпачываць не прыйшлося. У 1941 годзе пачалася Вялікая Айчынная вайна, у гэтым жа годзе у першых радах дзед быў прызваны на фронт. Служыў у 389 частцы аўтатранспартнага ўзводу вадзіцелем: падвозіў запчасткі да самалётаў і іншай ваеннай тэхнікі, дастаўляў боепрыпасы, развозіў па частках сухпайкі, пошту і многае іншае. На сваім старэнькім аўтамабілі ён прайшоў усю вайну: паваяваў у Курску, у Бранску, Арле, Смаленску.


Прабабуля, жонка Аляксея Каленкавіча, расказвала мне, як ужо ў мірны час ён часта прачынаўся ноччу. Нешта крычаў, плакаў. А потым расказваў ёй розныя гісторыі, якія здараліся з ім на вайне… Аднойчы, пры чарговым выкананні задання па дастаўцы  боепрыпасаў, аўтамабіль дзеда быў абстраляны з паветра. Машыну кінуць нельга, там жа каштоўны груз, наперадзе адна дарога… Як ён выжыў у той дзень, застаецца загадкай. Падобных выпадкаў было шмат.

Наогул, прадзед валодаў дзіўнай сціпласцю і мужчынскай стрыманасцю, пагэтаму ён вельмі рэдка скардзіўся на што-небудзь і часта аб сваіх подзвігах на вайне проста маўчаў. Толькі слёзы на вачах гэтага здаравеннага мужыка, а іменна такім ён і быў, пры любым прыпамінанні аб вайне выдавалі ўсе яго перажыванні і думкі пра той трагічны час.

У 1944 годзе прадзед быў удастоены звання “Выдатны шафёр”, у 1945 годзе – атрымаў медаль “За перамогу над Германіяй”. У арсенале яго ўзнагарод была і зорка, якая некуды знікла пасля яго смерці. Прабабуля часта ўспамінае яшчэ пра ордэн імя Жукава, як дакладна ён называўся, не памятае. Ён таксама атрымаў вялікую колькасць розных юбілейных медалёў, такіх як “30 год Перамогі”, “40 год Перамогі” і іншых, якія, на жаль, не ўсе захаваліся.

Скончылася вайна. Дзед вярнуўся дамоў, у сваю родную вёску, у свой родны калгас, дзе і працаваў, можна сказаць, да канца жыцця. Ужо ў гэты час ён быў удастоены ўзнагароды “За доблесную працу”, быў перадавіком раёна, вобласці. Па іроніі лёсу ўжо ў мірны час, як перадавік, ён наведаў Германію. Вадзіцелем дзед працаваў, пакуль яму не споўнілася 70 гадоў. Дарэчы, калі ў свае 70 год ён ішоў на пенсію, у знак павагі і ўдзячнасці за доблесную працу яму падаравалі аўтамабіль, на якім ён працаваў ўсё жыццё. Такога выпадку больш не было ніколі!

Мая матуля шмат расказвала пра прадзеда, якім ён быў у звычайным мірным жыцці. Ён заўсёды быў паважаемым чалавекам, вельмі любіў сваю сям’ю. Пражыў ўсё жыццё з маёй прабабуляй Ганнай Сцяпанаўнай, меў пяцёра дзяцей (два сыны і тры дачкі), якіх выхаваў дастойнымі людзьмі, дапамагаў у выхаванні ўнукаў і нават праўнукаў. У жыцці Аляксей Каленкавіч быў працавітым, гасцінным, дружалюбным і вельмі маўклівым чалавекам. Яго цанілі на працы, паважалі суседзі, вельмі любілі ў сям’і.

На жаль, я ведаў яго мала, а вось мая матуля часта ўспамінае дзеда Лёшу, расказвае пра яго толькі добрае. І самы галоўны ўспамін такі…

«9 Мая. Дзень Перамогі. Кожны год у гэты дзень дзед прачынаецца рана, апранае свой выхадны касцюм, увешаны медалямі, увесь час маўчыць. Ён збіраецца на свята, самае галоўнае ў яго жыцці свята, прысвечанае Дню Перамогі, дзе збяруцца ўсе яго сябры і яны разам успомняць тых, каго ўжо няма побач. У гэты дзень ён позна вяртаецца дадому, з сумнымі і чырвонымі ад слёз вачыма, але вельмі радасны і горды, таму што ён – ПЕРАМОЖЦА, у ліку многіх з тых, хто выстаяў перад тварам смерці і пры гэтым застаўся Чалавекам. Часам здаецца, што ўвесь год яго жыцця праходзіць у чаканні менавіта гэтага дня».

Я ганаруся сваім прадзедам так, як ганарацца ім мая бабуля і мая маці. Вайна закаліла яго, але не зрабіла жорсткім. Ён быў героем не толькі на вайне, але і ў жыцці.

І як бы зараз многія не імкнуліся перапісаць гісторыю, мы заўсёды павінны памятаць той трагічны час і імкнуцца ў імя памяці герояў зрабіць усё, каб ніколі не паўтарылася вайна!

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Апрель 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
27
29 30 1 2 3 4 5