Университет гражданской защиты

Як малады ратавальнік даследуе снайперскі рух (газета «ЗВЯЗДА»)

Як малады ратавальнік даследуе снайперскі рух (газета «ЗВЯЗДА»)

Як малады ратавальнік даследуе снайперскі рух (газета «ЗВЯЗДА»)

Юрый Гараеў у 11 класе заняў трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па працоўным навучанні. Пасля школы вырашыў, аднак, звязаць свой лёс з работай у структурах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, таму і паступіў ва Універсітэт грамадзянскай абароны (УГА).


У канцы мінулага снежня ў Расіі праходзіў XXVІ Міжнародны навукова-даследчы конкурс «Найлепшы студэнцкі артыкул 2019». Юрый Гараеў атрымаў на ім дыплом І ступені ў секцыі «Гістарычныя навукі». Яго работа была прысвечана тэорыі і практыцы снайперскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны. Як жа ўдаецца маладому чалавеку ўсё сумяшчаць?

— Я вельмі даўно захапляюся вывучэннем падзей часоў ваеннага ліхалецця. У мяне ваявалі і дзяды, і прадзеды. Адзін з іх браў удзел у Сталінградскай бітве. Там жа ваяваў і легендарны снайпер Васіль Зайцаў, на рахунку якога ўсяго за месяц было 225 знішчаных гітлераўцаў і іх саюзнікаў, у тым ліку — 11 снайпераў. Прадзед пра яго вельмі шмат чуў. Як і пра Феадосія Смалячкова, які ваяваў на Ленінградскім фронце і чыім імем названа вуліца ў Мінску. Пасля ён расказаў пра гэта свайму сыну — майму дзеду. І вось так па ланцужку пакаленняў інфармацыя дайшла і да мяне. Ваеннай гісторыяй вельмі моцна цікавіцца і мой тата. Разам з ім мы прачыталі шмат літаратуры, паглядзелі безліч фільмаў. Хоць тата — звычайны выкладчык фізікі ў школе. А вось цётка якраз-такі з'яўляецца гісторыкам. Яна і дапамагла сістэматызаваць атрыманыя звесткі.

Суразмоўнік прызнаецца: цікавіцца менавіта снайперскім рухам ён пачаў дзякуючы ўлюбёнаму віду спорта — біятлону.

— Але з пошукам інфармацыі было цяжкавата. Старыя кнігі, газеты, часопісы дагэтуль алічбаваны не ўсе. Таму давялося шмат гадзін правесці ў бібліятэках, шукаючы патрэбныя звесткі. На ўсё спатрэбілася прыблізна тры месяцы. Абарона навуковай работы была завочная, праходзіла яна ў Пензе. І вось у апошні дзень 2019 года прыйшла навіна пра перамогу. Радаваліся і я, і мой навуковы кіраўнік, кандыдат філалагічных навук дацэнт Любоў Луц, і бацькі. Ёсць жаданне ўдзельнічаць і ва ўнутрыбеларускіх конкурсах. Буду развіваць даследаванне снайперскага руху сярод жанчын. Але пакуль што я ўзяў паўзу на час сесіі. Скончацца іспыты, крыху адпачну — і зноў сяду за работу.

Юрый Гараеў вучыцца на другім курсе, з'яўляецца яго старшыной. У падпарадкаванні хлопца — 53 чалавекі. Сярэдні бал у суразмоўніка — 8,5.

— Спачатку думаў пайсці вучыцца на архітэктара пасля 9 класа, — згадвае юнак. — Я вельмі добра рабіў чарцяжы. Гэта ўменне мне яшчэ спатрэбіцца, калі ў нас будзе прадмет, прысвечаны бяспечнай эксплуатацыі будынкаў. Але ў той час бацькі мяне адгаварылі ад такога кроку. Сумесна вырашылі, што лепш атрымаць сярэднюю адукацыю ў школе, а ўжо пасля выбіраць свой прафесійны шлях. І ўжо праз год мае інтарэсы змясціліся з архітэктуры на энергетыку. Думаў паступаць на адпаведны факультэт у БНТУ, але ўсё вызначыў выпадак. Калі я знаходзіўся на рэспубліканскай алімпіядзе па працоўным навучанні ў Магілёве, патэлефанаваў бацька і расказаў, што прыйшла брашура з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — магчыма, гэта мне будзе цікава. Але канчатковы выбар усё роўна заставаўся за мной. Я схадзіў у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па месцы жыхарства, паразмаўляў з супрацоўнікамі і... пераканаўся, што хачу паступаць менавіта ва Універсітэт грамадзянскай абароны. Здаў іспыты — і стаў курсантам.

Чаму ж вучыцца Юрый Гараеў?

— Наша задача ў будучым — прафілактыка, каб не адбылося ўзгарання. Таму мы падчас практыкі наведваемся ў розныя калектывы. А для таго каб данесці інфармацыю, трэба размаўляць са сваім візаві на яго мове. Менавіта таму падлеткі ва ўзросце 14—17 гадоў — самы няпросты кантынгент. Але гэта не азначае таго, што трэба «націскаць на паўзу», зусім не. Нас знаёмяць з падлеткавай псіхалогіяй, паказваюць тэматычныя фільмы, тэлеперадачы. Тое, што напісана ў падручніку, — база. Але толькі на ёй усе аспекты не ахопіш. Цяпер у нас самы цікавы прадмет — тэорыя гарэння. Адначасова ён і самы складаны.

— Не кожны чалавек здолее быць лідарам у падраздзяленні, — кажа начальнік курса падпалкоўнік унутранай службы Уладзімір Апановіч. — Падпарадкоўвацца могуць усе. Кіраваць — не. Юрый стрэсаўстойлівы і вельмі вытрыманы. У калектыве заўжды можа нешта адбыцца, і задача старшыны курса — прыняць своечасовае і правільнае рашэнне, а таксама ўзяць на сябе адказнасць...

Валяр'ян ШКЛЕННІК газета "ЗВЯЗДА"

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Апрель 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
18 19 20 21
22 23 24 25 26 28
29 30 1 2 3 4 5