Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС кафедра «Сучасных моў» правяла алімпіяду па дысцыпліне «Беларуская мова. Прафесійная лексіка». Інтэлектуальнае спаборніцтва аб’яднала навучэнцаў першага курса факультэта папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, якія прадэманстравалі веды і ўменні ў валоданні роднай мовай на прафесійным узроўні.
У час алімпіяды ўдзельнікі павінны былі выканаць шэраг моўных заданняў, што ахоплівалі арфаграфію, фанетыку, лексіку, фразеалогію, марфеміку, словаўтварэнне і граматыку. Заданні былі накіраваны на праверку трываласці засвоенага матэрыялу і здольнасці прымяняць веды ў новых умовах, што асабліва важна для будучых спецыялістаў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Журы адзначыла, што ў працы ўсіх удзельнікаў адчувалася адказнасць і сур’ёзнае стаўленне да вучобы.
Правядзенне алімпіяды па беларускай мове ў профільнай установе МНС падкрэслівае важнасць умацавання моўнай культуры і павышэння пісьменнасці будучых спецыялістаў, якія будуць працаваць у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.