Алімпіяда па беларускай мове адбылася ў Гомельскім філіяле Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.
У алімпіядзе ўдзельнічалі 18 курсантаў 1 курса інжынернага факультэта вочнай формы атрымання адукацыі, якія былі рэкамендаваны да ўдзелу па выніках работы на практычных занятках па вучэбной дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», а таксама курсанты, якія самі пажадалі ўдзельнічаць у мерапрыемстве.
Алімпіяда была накіравана на комплекснае ўдасканаленне лінгвістычных навыкаў і камунікатыўнай кампетэнцыі з улікам практычных навыкаў, атрыманых на працягу навучальнага года ў сферы міжасобасных, міжкультурных і прафесійных зносін.
Па выніках курсант 13 узвода Сяргей Арцішэўскі заняў ІІІ месца, курсант 13 узвода Ягор Комар – ІІ месца, курсант 11 узвода Антон Лецка - І месца.